22 чэрвеня — трагічны дзень у гісторыі нашага народа

22 чэрвеня - трагічная дата ў гісторыі нашага народа. У гэты дзень 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія без аб'яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. Беларусь першая прыняла ўдар масіраваных сіл праціўніка.

Сёння ўся краіна нізка схіліла галовы перад памяццю загінулых. У кожным горадзе праходзяць мітынгі-рэквіумы, яны нібы заклікаюць усіх жывых: "Людзі, будзьце пільнымі!"

Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей таксама прыняў удзел у мерапрыемствах, якія прайшлі ў горадзе. Экскурсія па экспазіцыйных залах і выставе "Нельга забыць, нельга зразумець, нельга апраўдаць", прысвечанай генацыду на Дзятлаўшчыне, і мітынг каля помніка І.Ю.Філідовічу яшчэ раз нагадалі пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

517