У Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства «Да сонечных новых вышынь!»

1 ліпеня ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі адбылося мерапрыемства “Да сонечных новых вышынь!”, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і вызваленню горада Мінска 3 ліпеня 1944 г. Падчас мерапрыемства прагучалі вершы беларускіх паэтаў у выкананні маладых удзельнікаў імпрэзы, Павел Яцін распавёў пра жыццё і творчасць Петруся Броўкі ў вызваленым ад акупацыі Мінску. Таксама наведвальнікі згулялі ў настольную гульню “Мінск вачыма Петруся Броўкі”, пры дапамозе якой пазнаёміліся з гістарычна знакавымі для біяграфіі паэта месцамі сталіцы.

607