Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

Іван Козел "Вязынка"

 

Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

Купалы дух лунае над зямлёй,

Над сцежкамі, над гэтай ціхай рэчкай,

І кожны раз, прыехаўшы сюды,

Чакаць мы будзем новае сустрэчы

З яго радком, прароцтвамі яго,

Бязмежнай верай у народ тутэйшы –

Няма на белым свеце долі лепшай,

Як край свой родны словам бараніць

І з ім ісці праз хіжыя гады, любіць

І сэрца аддаваць без меры…

У Вязынцы я зноў у край свой веру

І ў народ, якому вечна жыць.

Алена Абрамчык

508