Да 90-годдзя Місарэвіча Яўгена Аляксандравіча

Да 90-годдзя Місарэвіча Яўгена Аляксандравіча

Нарадзіўся 26.06.1932 года ў в.Погіры Дзятлаўскага раёна ў сям’і селяніна. Беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. У роднай вёсцы скончыў пачатковую школу, у в.Нагародавічы - сямігодку. Працаваў старшым піянерважатым у Дзятлаўскай СШ і вучыўся тут у вячэрняй школе. У 1951г. скончыў 10 класаў і 6-месячныя курсы старшых піянерважатых пры ЦК ЛКСМБ. Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага педінстытута. Быў намеснікам загадчыка аддзела па рабоце сярод школьнай і студэнцкай моладзі Гродзенскага абкама камсамола, сакратаром Радунскага райкама камсамола, сакратаром Гродзенскага абкама камсамола, сакратаром Смаргонскага райкама КПБ, Гродзенскага абкама КПБ. У 1970-1982 гг. узначальваў Камітэт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Гродзенскага аблвыканкама.

З 1982 г. выкладаў на кафедры гісторыі КПСС Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. З 1984г. – вядучы спецыяліст па прафарыентацыі, адначасова выкладчык гісторыі Беларусі гэтага інстытута. Друкавацца пачаў з 1970 г. Выйшлі яго кнігі “На вызваленай зямлі”. і “І.С.Дварчанін. Гісторыка-біяграфічны нарыс” (Гродна, 1995).

506