Літаратурна-мастацкая выстава «Бурлівага лёту сляды незмярымы»


28 лістапада ў 16:30 Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы “Бурлівага лёту сляды незмярымы”, якая прымеркавана да 100-годдзя заснавання літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Экспазіцыя створана ў межах выставачна-асветніцкага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца праз супрацоўніцтва паміж Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва і ўстановай “Выдавецкі дома “Звязда”.

Выстава прадстаўляе надзвычай цікавы перыяд у гісторыі беларускай культуры - 1920-я гады. Гэты перыяд часта атаясамляецца з тэрмінам “беларусізацыя”. Менавіта беларусізацыя з’явілася асноўным напрамкам урадавай палітыкі ў БССР у галіне культуры і была накіравана на ўзвышэнне статусу беларускай мовы і нацыянальнай культуры ў жыцці рэспублікі.

Адной з адметных падзей гэтага часу з’яўляецца стварэнне часопіса “Маладняк” у 1923 г., вакол якога паўстала арганізацыя маладых пісьменнікаў пад такой жа назвай. У хуткім часе гэтая арганізацыя налічвала ўжо каля 500 сяброў і мела філіі ў розных гарадах БССР.

На экспазіцыі прадстаўлены павялічаныя копіі рэдкіх дакументаў, фотаздымкаў, кніжныя выданні бібліятэкі “Маладняка” 1923-1928 гг., часопісы “Маладняк”, “Узвышша”, перыядычныя альманахі філій “Маладняка”, а таксама копіі дакументаў – з фондаў ДМГБЛ, БДАМЛіМ, НББ.

Экспазіцыя пабудавана ў стылі “супрэматызм”, інфармацыя прадстаўлена праз геаметрычныя формы.

Выстава будзе дзейнічаць па 16 красавіка 2024 г.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Куратар выставы: Ірына Расціславаўна Князева.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 94 65.

1570