Як весела, пазнавальна і, галоўнае, разам з сям’ёй ці ў добрай кампаніі правесці святочныя выходныя і канікулы?!
Адказ адзін — разам з Заслаўскім музеем-запаведнікам!
Што вас чакае…
Майстар-класы па вырабе ўпрыгожанняў для елкі з прыродных матэрыялаў:
- 23/12/2023 — майстар-клас па роспісе фарбамі драўляных цацак (Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4)
- 24/12/2023 — майстар-клас па вырабе каляднай зоркі з лазы (Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4)
- 26/12/2023 — сустрэча музейнага клуба “Заслаўскія фарбы ў музеі” і майстар-клас “Навагодні дыванок” (Музей беларускай маляванкі, вул. Дачная, д. 13)
Экскурсіі і мерапрыемствы:
Тэатралізаваная экскурсія “Падарожжа ў чароўны лес” (Дзіцячы музей міфалогіі і лесу, вул. Набярэжная, д. 43)
Калядныя батлеечныя спектаклі (Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4)
Сустрэча для тых, хто любіць спяваць пад гармонь “Расхіні душу гармонік” (Музейна-выставачны комплекс, вул. Рынкавая, д. 4)
Для вас працуюць экспазіцыі і музейныя аб’екты:
Музейна-выставачны комплекс (уключаючы экспазіцыю “Гандлёвая лаўка”) (вул. Рынкавая, д. 4)
Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д. 13)
Дзіцячы музей міфалогіі і лесу (вул. Набярэжная, д. 43)
Музей “ДОТ” (вул. Набярэжная, д. 43)
Дадатковую інфармацыю пра ўдзел у мерапрыемствах можна даведацца па тэл. +375–17–5177611
І на сайце https://zaslaue.by/price/
#Заслаўскія_канікулы