Дню выратавальніка прысвячаецца

19 студзеня сваё прафесійнае свята адзначаюць выратавальнікі Беларусі. Яны гатовы прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну, выконваючы цэлы шэраг задач: ад барацьбы з вогненнай стыхіяй да ліквідацыі буйных тэхнагенных аварый. У апошнія гады ў сувязі з ростам колькасці пажараў асабліва заўважна работа пажарных, у тым ліку і полацкіх.

Гісторыя станаўлення і развіцця прафесійнай пажарнай службы на Полаччыне налічвае амаль два стагоддзі. Асабліва складанымі для пажарных горада былі 1920-я гады. Каля вытокаў фармавання савецкай пажарнай службы стаялі Аляксандр Сінайскі, Цімафей Аўчыннікаў, Нікіфар Фёдараў, Ізраіль Абрамзон і інш. Пра дзейнасць Аляксандра Самуйлавіча Сінайскага можна даведацца тут.

133