Свята-Пакроўская царква ў в. Белавічы

Свята-Пакроўская царква ў вёсцы Белавічы ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца помнікам архітэктуры ў стылі ампір.

Храм быў пабудаваны ў 1822 годзе з цэглы і бутавага каменя памешчыцай Ганаратай Аскірка. Першапачаткова будынак быў пабудаваны як касцёл, але адразу ж пасля заканчэння будаўніцтва быў перададзены праваслаўнай царкве. Над уваходам ва ўнутраныя памяшканні захаваўся надпіс:

"Храм гэты пабудаваны дбаннем памешчыцы Ганараты Аскірка ў 1822 годзе".

З моманту пабудовы і па цяперашні час храм дзеючы, ніколі не зачыняўся. У 1990-х гадах было праведзена паравое ацяпленне (ацяпляецца дровамі), яшчэ раней было праведзена электрычнасці.

112