Сход Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

14 лютага 2024 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся справаздачны сход Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Старшыня аддзялення Л.М. Крыванос прадставіў справаздачу аб зробленай працы за 2023 год, а таксама агучыў планы на бягучы год.

З нагоды святкавання Міжнароднага дня дарэння кніг ад аддзялення музею быў перададзены калектыўны зборнік, прысвечаны спаленым падчас вайны вёскам Міншчыны “Званоў перазвон” (ВД “Звязда”, 2023 г.), а таксама кнігі пісьменнікаў аддзялення.

Дырэктару музея С.І.Усіку была ўручана ўзнагарода – Падзяка за плённае супрацоўніцтва ў папулярызацыі творчасці сучасных пісьменнікаў Міншчыны.

96