15 лютага — Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Афганістан пакінуў трагічны след у душах і ў жыцці нашых людзей. За 9 гадоў вайны ў Аўганістане свой інтэрнацыянальны абавязак выконвалі 28 832 грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Важна памятаць аб каштоўнасці міра і надаваць усё большую значнасць захаванню памяці аб мужнасці і гераізме нашых вайскоўцаў.

Сёння мітынг-рэквіем, прысвечаны 35-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, наведалі супрацоўнікі Дома-музея Адама Міцкевіча.

86