«МУЗЕЯТА» ў краіне народнай тэкстыльнай лялькі

На чарговых занятках, якія адбыліся 15-16 лютага, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Музеёнак” адправіліся ў захапляючае падарожжа па краіне славянскай народнай тэкстыльнай лялькі. У ходзе знаёмства з адпаведнай музейнай калекцыяй хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэліся са старадаўнімі гульнёвымі лялькамі “Уцешніцай” і “Перавёртышам”, лялькамі-памочніцамі “Дзесяціручкай” і “Жаданніцай”, лялькамі-абярэгамі “Падарожніцай” і “Неразлучнікамі”, з лялькай-мерай, якая завецца “Каша”, і многімі-многімі іншымі жыхарамі гэтай чароўнай краіны. Разам з тым “музеяты” даведаліся шмат цікавага з гісторыі народнай лялькі і правілаў яе вырабу.

134