Запрашаем на аўтарскую лекцыю Змітра Юркевіча

Літаратурны музей распачынае новы праект “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”. Цягам года будзем ладзіць шэраг аўтарскіх лекцый даследчыка Змітра Юркевіча, прысвечаных выбітным творцам, гісторыі іх сям’і і цікавосткам з біяграфій.

Першая наша сустрэча прысвячаецца памяці Антона Лявіцкага (16 студзеня 1869 – 23 лютага 1922), выдатнага беларускага паэта і пісьменніка, публіцыста і аўтара архіцікавых пуцявых нататак. У гісторыю беларускай літаратуры ён увайшоў пад псеўданімам Ядвігін Ш.

У Беларусі яго асоба вядома і ўшанавана, творы выдаваліся і перавыдаваліся, але і па сённяшні дзень для многіх жыццярыс і радавод літаратара застаецца малавядомым. Гэта спараджае блытаніну ў датах нараджэння і скону, адпаведна, і пытанні: калі святкаваць юбілеі нараджэння або ладзіць дні памяці.Нягледзячы на сур’ёзную працу адносна радаводу і жыццяпісу, зробленую даследчыкамі мінулага, многія пытанні толькі цяпер знайшлі свае адказы.

23 лютага нас чакае сустрэча з радаводнымі таямніцамі Лявіцкіх. Паспрабуем мы адказаць і на пытанне: кім Ядвігіну Ш. даводзіўся сябра Адама Міцкевіча, філарэт і паэт Антон Адынец. Распавядзем і пра тую важную ролю, якую адыграў у гісторыі беларускай літаратуры маленькі фальварачак Карпілаўка, які з ХІХ стагоддзя належаў продкам Ядвігіна Ш.

Час: 23.02, 18.30.

Кошт білетаў: 5 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

204