Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца з 2000 года штогод 21 лютага з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю. Мовы з'яўляюцца самым моцным інструментам захавання і развіцця нашай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны.

Ці ведаеш ты, чым адметная беларуская мова?

  • Напрыклад, слоўнік літаратурнай беларускай мовы налічвае прыкладна 250 000—500 000 слоў, а ў дыялектнай мове — каля 1,5−2 мільёны слоў.
  • У беларускай мове тры алфавіты. На сённяшні дзень афіцыйна ўжываецца кірылічны алфавіт. У XVI ст. з’явілася лацінка. Ёй пісаліся творы беларускай літаратуры XIX ст. На пачатку XX ст. кірылічны і лацінскі алфавіты суіснавалі разам. Так пэўны час газета «Наша Ніва» друкавала тэксты на дзвюх графічных сістэмах, каб усе беларусы разумелі напісанае, таму што каталікі звыклі да лацінкі, а праваслаўныя разумелі толькі кірыліцу.

З XIV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары, якія трапілі ў палон падчас набегаў Арды. Паступова яны асіміляваліся, і ў выніку з’явіліся кітабы — кнігі, напісаныя па-беларуску арабскай вяззю.

  • Беларуская мова існуе ў двух правапісах - «тарашкевіца» і «наркамаўка», якой мы карыстаемся сёння.
  • Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў.
  • З XIV ст. і да 1696 года беларуская мова была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага.

  • У беларускім алфавіце 32 літары. Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.
136