…Як сведка слаўных дзён і дзён благіх. О, колькі б тайнаў нам адкрыла слова…

21 лютага адзначаецца дзень роднай мовы.

Адна з мэтаў свята – захаванне шматграннай моўнай спадчыны. Беларускія майстры слова сваімі творамі садзейнічаць захаванню і папулярызацыі шматлікіх гісторыка-культурных каштоўнасцяў нашай зямлі. Прапануем Вашай увазе вершаваны твор, які прысвечаны выбітному помніку гістарычнай спадчыны - Сафійскаму сабору.

Полацкай Сафіі

Ля Полацкай Сафіі прыпынюся.
Сустрэне строгім выглядам яна.
Я Полацкай Сафіі пакланюся —
Прытулку, дзе ўладарыць даўніна.

Калісьці дабрадзействам Усяслава
Сафія свой зазнала зорны час.
У галубцы выводзіла Прадслава
Па літарцы свяшчэннапісу вязь.

I летапісец дбайна і натхнёна
Тутэйшай мовай, так, як вымаўляў,
Пра недарод, князёў, паходы, войны
На аркушах, прывезеных здаля,
Паведамляў і даты занатоўваў
Як сведка слаўных дзён і дзён благіх.

О, колькі б тайнаў нам адкрыла слова,
Калі б знайшоўся летапіс такі!
Да неба вежы белыя ўзняты,
Нібы для ўсіх вымольвае яна
Палёгкі там, дзе дух зламалі страты,
Відушчасці, дзе праўда не відна.

Ля Полацкай Сафіі прыпынюся.
Павее прахалодай ад ракі.
Я гаварыць і дыхаць тут баюся,
Бо тут гавораць, дыхаюць вякі.
I мур стары, старанна паднаўлёны,
Аберагае дух сваіх майстроў,
I ачышчае сэрцы ад праклёнаў,
I захінае душы ад вятроў...

І. Багдановіч

87