Тэматычныя сустрэчы «З любоўю і павагай да свайго роднага горада Полацка»

Загадчык Краязнаўчага музея Полацка Ірына Воднева прыняла ўдзел у тыдні беларускай мовы і літаратуры «Сэрцам роднага слова краніся», які арганізаваны выкладчыкамі беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Полацка». 20 лютага для вучняў 10-11 класаў была наладжана сустрэча з нагоды святкавання ў гэтым годзе 100-гадовага юбілею Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Алеся Ануфрыевіча Савіцкага. Вядомы беларускі пісьменнік большасць сваіх кніг прысвяціў землякам. Героі яго аповесцей і раманаў жылі і працавалі на Полаччыне, змагаліся, не шкадучы свайго жыцця, супраць нямецкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую цікаваць ва ўдзельнікаў сустрэчы выклікалі кнігі, дакументы і фотоздымкі, перададзеныя музею-запаведніку ў розныя гады як самім празаікам, так і яго роднымі. Старшакласнікі з увагай слухалі ўрыўкі з твораў знакамітага палачаніна, які быў адданы сваёй малой Радзіме да апошніх дзён жыцця.

76