Дзятлаўчане прайшлі «Па слядах герояў»

2 лютага, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, у нашым раёне стартаваў праект “Дзятлаўшчына гераічная” да 80-годдзя вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ён складаецца з некалькіх праграм, першая з якіх – “Па слядах герояў” – паклікала ўдзельнікаў у гістарычнае падарожжа: у часы Вялікай Айчыннай вайны; акупацыі раёна; развіцця партызанскага руху; у той дзень, калі наш славуты зямляк Іосіф Філідовіч, ратуючы шпіталь у Ліпічанскай пушчы, паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна, адвёўшы карнікаў у балота; у шчаслівы чэрвень-ліпень 1944-га, калі адбылося вызваленне спачатку райцэнтра, затым і раёна ў цэлым.(Падрабязней...)

68