Запрашаем на майстар-клас!


Калі вы даўно хацелі паспрабаваць нешта новае, зрабіць штосьці сваімі рукамі, але не ведалі, з чаго пачаць — паспрабуйце макрамэ. Хутка стане зусім цёпла. Дзяўчаты і жанчыны расквітнеюць быццам першыя вясновыя кветкі. І бранзалеты ў тэхніцы макрамэ будуць асабліва дарэчы. Такі бранзалет выглядае вельмі далікатна, ён дадасць да вашага вобразу ноткі пяшчоты і прыгажосці.

Акрамя таго, пляценне ў тэхніцы макрамэ вельмі добра ўплывае на дробную маторыку, а яе развіццё вельмі карыснае для нашага здароўя.

Таму ўсіх жадаючых запрашаем на наш майстар-клас па вырабе бранзалета!

103