205 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі

205 гадоў з дня нараджэння Станіслава Манюшкі.

Станіслаў Манюшка - кампазітар, дырыжор, стваральнік польскай нацыянальнай оперы, які меў дачыненне да станаўлення беларускай музычнай культуры, нарадзіўся 5 мая 1819 г. (по новым стылі – 17.05.1819 г.) у фальварку Убель Ігуменскага павета (цяпер: Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці).

Вобразы паэзіі Міцкевіча мелі адно з важных месцаў у вакальнай творчасці кампазітара. Ён напісаў больш за 30 твораў на вершы Адама Міцкевіча («Сон», «Няпэўнасць», «Да М***», «Да Нёмана», «Марак» і інш.), два фрагменты з «Конрада Валенрода» — «Вілія» і «Песня з вежы», а таксама на тэкст “Дзядоў” стварыў кантату “Прывіды” прасякнутую духам беларускай народнай музыкі.

У 2016 г. ў цэнтры Мінска адкрыты помнік Станіславу Манюшку і Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. У 2019 г. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў манету «Станіслаў Манюшка. 200 год».

50