Наша нематэрыяльная спадчына («КАЛЯДНЫЯ ЦАРЫ»)

#нематэрыяльная_спадчына_Юнэска

«КАЛЯДНЫЯ ЦАРЫ»

У 2009 годзе ў спіс увайшоў народны абрад "Калядныя цары", гісторыя паходжання якога сыходзіць каранямі ў XVIII стагоддзе. Для таго, каб яго ўбачыць, трэба адправіцца 13 студзеня за 150 км ад сталіцы, у Капыльскі раён Мінскай вобласці.

"Калядныя цары" невыпадкова ўнесены ў 2009 годзе ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Ды і час правядзення абраду таксама выбраны невыпадкова, бо менавіта ў "Стары Новы год" на тэрыторыі Беларусі адзначалі так званы
"Шчадрэц" (Шчодрык) - па імені паганскага бога весялосці, або "шчодры вечар". Гэты пераднавагодні вечар звалі ў народзе "шчодрай куццёй", бо ежы нашы прашчуры таксама надавалі магічны сэнс.

Існавала такое выслоўе: «Ці шчадрэц, ці каляды – усё адно». «Шчадрэц» меў на ўвазе актыўныя зносіны паміж аднавяскоўцамі і, зразумела, калядаванне, адорванне адзін аднаго рознымі смачнымі рэчамі.

Адмысловай увагі заслугоўвае форма, падобная на гусарскую.

185