Запрашаем усіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і пісьменства Беларусі 6 чэрвеня а 15-й гадзіне на прэзентацыю кнігі вядомага даследчыка графіці Спаса-Праабражэнскай царквы Іны Леанідаўны Калечыц. У канферэнц-зале НПГКМЗ адбудзецца сустрэча з аўтарам даследавання, прысвечанага суправаджальным надпісам Спаса-Праабражэнскай царквы. Паводле падабенства графікі літар І. Калечыц выказвае меркаванне аб выкананні надпісаў адным чалавекам, а менавіта прападобнай Еўфрасінняй Полацкай.
У 2025 г. шырока святкуецца 900-годдзе Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра і гэтай падзеі прысвечана прэзентацыя кнігі «Палеаграфічная спадчына полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы: суправаджальныя надпісы на фрэсках і пытанне аўтарства».
Уваход вольны. Адрас: вул. Ніжне-Пакроўская, 22; будынак Музея беларускага кнігадрукавання. Тэл. +375 214 46-57-25.