УЗГАДВАЮЧЫ ЗАБЫТАЕ. 74…


Да свята 9 мая Музей бітвы за Днепр прымеркаваў адкрыццё мемарыяльна-папулярызацыйнага выставачнага праекта “Узгадваючы забытае. 74…”.

Праект — просты, неўскладнёны канцэптуальнымі схемамі. Ён грунтуецца на памяці лоеўскіх месцічаў, дый не толькі памяці лаеўчукоў, але і ўсіх жыхароў нашага раёна — на ўспамінах нашых родзічаў пра падзеі сямідзесяцічатырох гадовай даўніны…

Не загруваджваючы памяць пра сваякоў, якія бралі ўдзел у вайне, бравурнымі маршамі, самыя звычайныя людзі прыносілі нам фотакарткі з партрэтамі сваіх блізкіх і расказвалі пра іх…

Мы ж толькі перанеслі іх памяць на планшэты і паказалі яе ўсім.

693