Летняя спякота не вораг, калі вы апынуліся на спакойнай зялёнай сядзібе Коласа!
Падчас канікул тут можна не толькі паблукаць між высокіх сосен і ветлівых яблынь, але і даведацца пра нешта новае!
19 чэрвеня ў музеі адбыўся занятак «Тэатр бывае розным». Наведвальнікі пазнаёміліся з гісторыяй лялечнага тэатра і рознымі тыпамі лялек, а пасля выканалі спецыяльную пальчыкавую гімнастыку і з дапамогай беларускіх хуткамовак павучыліся добраму вымаўленню. Напрыканцы занятку вучні пераўтварыліся ў сапраўдных лялькаводаў!
Чакаем на сядзібе Коласа апантаных тэатрам і музеем!