Краязнаўчы каляндар
на 2022 год
<
Складальнік Алена Абрамчык,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея
У 2022 годзе спаўняецца:
310 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Удальрыка (Ульрыка) Крыштафа (1712 г.Дзятлава – 1770). Дзяржаўны дзеяч ВКЛ, польскі і беларускі паэт, гісторык.
215 гадоў з дня нараджэння Дмахоўскага Вікенція (1807 – 22.02.1862, в. Нагародавічы). Беларускі мастак, гісторык.
495 гадоў з дня нараджэння Астрожскага Канстанціна(Васіля) Канстанцінавіча (1527-1608). Адзін з уладароў Дзятлава.
240 гадоў з дня нараджэння Адама Солтана, апошняга ўладальніка г.Дзятлава
75 гадоў з дня заснавання Дзятлаўскай раённай бібліятэкі (15 чэрвеня 1947 года лічыцца пачаткам заснавання бібліятэкі)
80 гадоў трагедыі спаленых вёсак Дзятлаўшчыны, якіх напаткаў лёс Хатыні.
СТУДЗЕНЬ
1 – 75 гадоў з дня нараджэння Кастуся Ільюшчыца (1947г. г.п.Наваельня). Беларускі пісьменнік.
2 – 85 гадоў з дня нараджэння Васько Уладзіміра Гаўрылавіча (нар. У 1937 годзе, в. Ліпічанка Шчучынскага раёна). Беларускі паэт, журналіст. Настаўнічаў у Дзятлаўскім раёне. Працаваў у дзятлаўскай раённай газеце “Перамога”, у лідскай раённай газеце “Уперад”.
6 – 80 гадоў з дня гібелі Феафана Семянякі (06.01.1879-10.11.1937). Родам з Дзятлава. З 1904 па 1905 год служыў псаломшчыкам у Накрышскай царкве. Меў сан Архіепіскапа. Загінуў у сталінскіх лагерах.
ЛЮТЫ
11 – 70 гадоў з дня нараджэння Валуевіч Алены Аляксандраўны, беларускага вучонага ў галіне генетыкі раслін.
11 – 215 гадоў з дня нараджэння Наполеона Орды (1807), беларускага кампазітара, піяніста, педагога, музычнага пісьменніка, мастака. Бываў на Дзятлаўшчыне, маляваў палац Радзівілаў, маёнтак Корсакаў.
САКАВІК
25 – 305 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Альбрыхта (1717, Дзятлава – пасля 1790). Дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, генерал-маер войска ВКЛ.
КРАСАВІК
4 – 465 гадоў з дня нараджэння Льва Іванавіча Сапегі (04.04.1557 – 07.07.1633). Канцлер ВКЛ, пачаў будаўніцтва Дзятлаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
29 – 60 гадоў з дня нараджэння Козела Івана Мікалаевіча. Беларускага мастака.
30 – 80 гадоў з дня першага масавага расстрэлу яўрэяў у Дзятлаве. Дзень памяці ахвяр Халакосту.
МАЙ
3 – 300 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Станіслава (03.05.1722 – 22.04.1787. Сын Мікалая Фаўстына Радзівіла, уладальнік Дзятлава з 1746 па 1770 год.
ЧЭРВЕНЬ
11 – 65 гадоў з дня нараджэння Нікіпорчык Алы Дзмітрыеўны (нар. У 1957 годзе, в. Капці Дзятлаўскага раёна). Беларуская паэтка.
12 – 120 гадоў з дня нараджэння Мацюка Уладзіміра Іосіфавіча (н.12.06.1902 – 24.11.1989). Беларускі разьбяр па дрэве. Жыў у г.п. Дзятлава.
24 – 210 гадоў з пачатку Айчыннай вайны 1812 года.
26 – 90 гадоў з дня нараджэння Місарэвіча Яўгена Аляксандравіча (26.06.1932, в. Погіры Дзятлаўскага раёна). Беларускі гісторык, педагог.
ЛІПЕНЬ
31 – 220 гадоў з дня нараджэння Дамейкі Ігната Іпалітавіча (31.07.1802, в. Мядзведка Карэліцкага раёна – 23.01. 1889). Вучоны-геолаг, мінеролаг, даследчык.
У 1820-я гады некаторы час жыў у свайго дзядзькі ў маёнтку Жыбартоўшчына Дзятлаўскага раёна.
ЖНІВЕНЬ
6 – 395 гадоў з дня нараджэння Палубінскага Аляксандра Гіляры (06.08.1627 – 03.11.1679). Адзін з уладальнікаў г.Дзятлава.
ВЕРАСЕНЬ
21 – 75 гадоў з дня нараджэння Грахнёва Аляксандра Васільевіча (21.09.1947). Генерал-маёр ВПВ. Нарадзіўся ў г.п. Наваельня Гродзенскай вобласці.
26 – 90 гадоў з дня нараджэння Геруса Аляксея Іванавіча (26.09.1932, в.Юзэфіны Дзятлаўскага раёна – 1993). Беларускі вучоны ў галіне спартыўнай анатоміі, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
СНЕЖАНЬ
5 – 90 гадоў з дня нараджэння Ківейшы Алены Іванаўны (5.12.1932, хутар Львоўшчына Дзятлаўскага раёна). Беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар.
14 – 85 гадоў з дня нараджэння Мацвеева Яўгена Аляксеевіча (1937 – 2005, в. Ракітная Пскоўскай вобласці). Урач, паэт. Працаваў у рэспубліканскім тубсанаторыі “Наваельня”.
16 – 80 гадоў з дня гібелі Іосіфа Юр’евіча Філідовіча