22 красавіка запрашаем на канцэрт-лекцыю, прысвечаную ўрачыстаму старадаўняму беларускаму святу веснавога раўнадзенства – Вялікадню. Падчас мерапрыемства гледачы даведаюцца пра хаджэнне валачобнікаў, пачуюць і ўбачаць святочныя этнаграфічныя запісы.
Напрыканцы лекцыі са сваёй велікоднай мастацкай праграмай завітае гурт “Зарачанка”, а разам з імі заспяваюць і ўсе прысутныя.
Вядоўца канцэрта-лекцыі – фалькларыст Патрыцыя Свіціна (выпускніца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыялізацыі “Этнафоназнаўства”).
Пачатак у 18:30.
Кошт квіткоў: 8 рублёў (можна набыць анлайн ці ў касе музея).
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.