28 лютага 2024 года, а 18-й у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пройдзе інтэрактыўная лекцыя Алены Мікульчык "Кароткая гісторыя беларускай кухні ад паганства да нашых часоў".
Пра што будзем гаварыць падчас лекцыі? Канешне ж пра беларускую кухню, яе класіфікацыю, пра самыя яскравыя стравы розных напрамкаў беларускай кухні і іх гісторыю.
Кожны ўдзельнік паспрабуе сябе ў кулінарным Што?Дзе?Калі? па-беларуску і пакаштуе старажытны беларускі пачастунак!
Уваход - 15р.
Папярэдні запіс абавязковы. Тэл.: 8 (017) 270 17 02, viber: 8 (029) 678 15 93
Сардэчна запрашаем!