Скульптура як прадмет і метад


Скульптура як прадмет і метад. Мемориальный музей-мастерская З.И. Азгура. г. Минск, 2018 г.

Дэманстрацыя відэапрац Клеменса фон Ведэмэйера (Clemens von Wedemeyer) з наступнай дыскусіяй у прысутнасці мастака.

У межах падрыхтоўкі да першай персанальнай выставы-даследвання вядомага нямецкага медыямастака Клеменса фон Ведэмэйера, 4-га кастрычніка а 19-й гадзіне ў Музее-майстэрне Заіра Азгура адбудзецца дэманстрацыя выбраных твораў.
Клеменс фон Ведэмэйер (Clemens von Wedemeyer), нар. у 1974 ў г. Гётынген, Германія. Мастак, кінарэжэсёр, прафесар медыямастацтва. У цяперашні час жыве і працуе ў Берліне. Яго персанальныя выставы праходзілі ў MoMA PS1 у г. Нью-Йорк, ARGOS Centre for Artand Media у г. Брусель, Barbican Art Centre у г. Лондан, Frankfurter Kunstverein у г. Франкфурт, Музее сучаснага мастацтва ў г. Чыкага і Hamburger Kunsthalle. Прэм'ера яго працы “ESIOD 2015” адбылася на 66-ым Міжнародным Кінафестывале (Берлінале) у г. Берлін у 2016 г.

Музей Азгура з'яўляецца незвычайным для заходняга мастака месцам. Тут можна асабліва поўна адчуць творчы дух сацыялістычнага рэалізму на прыкладзе пластычнага мастацтва БССР.

Праграма паказу:

  • Нябесны Астэроід - Vermin of the Sky (2017), 10 хвілін
  • Пачатак. Жывыя фігуры, якія паміраюць (The Cast) - The Beginning. Living Figures Dying (The Cast) (2013), 18 хвілін
  • Працэсія (The Cast) - Procession (The Cast) (2013), 15 хвілін
  • Паслявыява - Afterimage (2013), 8 хвілін
  • ESIOD 2015 (2016), 38 хвілін
  • Ад'езд - Leaving (2005), 15 хвілін

Па завяршэнні паказу адбудзецца дыскусія паміж мастаком Клеменсам фон Ведэмэйерам, дырэктарам музея-майстэрні З. Азгура Аксанай Багданавай і куратарам праекта Цімурам Кісялёвым.

(Тэкст: Цімур Кісялёў, пераклад: Дзмiтрый Мiхееў)

Уваходны квіток – 5 р.
Ільготныя катэгорыі – 2,5 – 3 р.
Студэнты – вольны ўваход.

Кантактны нумар:
+375 (17) 386-06-32

вул. Азгура, 8

78