Мастацкі праект “Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў”


 «Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў». Национальный исторический музей Республики Беларусь. г. Минск, 2018 г.

30 лістапада а 17-й гадзіне Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь разам з вытворцамі праектаў “VKL3D”, “Майстэрняй уражанняў” і прадпрыемствам “Stereomir” прадставіць новы мастацкі праект “Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў”.

Дадзены праект – гэта выстава з серыі малюнкаў, якія распавядаюць аб жыцці беларускай шляхты ў XVII стагоддзі. Куншт – састарэлае слова, якое абазначае выяву, відарыс, у дадзеным выпадку можна трактавацца як “комікс”. Сцэнар заснаваны на рэальных падзеях нашай гісторыі – знаёмства і пачатак раману маршалка слонімскага Юрыя Трызны з Рэгінай, сястрой Паўла Стэфана Сапегі.

Праект адметны тым, што малюнкі створаны на падставе відэароліка, а выкананы і надрукаваны пры дапамозе тэхналогіі стэрэадруку прадпрыемствам “Stereomir”. Такая тэхніка надае выяўленым сцэнам пэўную глыбіню і аб’ём.

Дадзеная выстава працягвае тэму мінулагодняга праекта “VKL3D” – “Апыніся ў сэрцы гісторыі”, ажыццёўленага пры тэхнічнай падтрымцы кампаніі “Samsung”. Ён і сёння дэманструецца ў экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, дзе з дапамогай віртуальных акуляраў можна ўбачыць Гальшанскі замак, чый выгляд адноўлены на пачатак XVII стагоддзя, час яго найбольшага росквіту.

У стварэнні праекта таксама ўдзельнічалі мінскія гістарычныя і турыстычныя блогеры, артысты-аніматары з “Майстэрні ўражанняў”, музыкі з фольк-рок гурта “Тутэйшая Шляхта” і гурта “Літы Талер”, якія выступяць на ўрачыстай прэзентацыі праекта.

Кантактная асоба: Храмы Аляксандр Васільевіч – намеснік дырэктара музея (+375 29 787-26-37).

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00
тэл. 327 30 06, 327 43 22
histmuseum.by

117