Выстава «Пад гербам Полацка і сцягам маладосці» (маладыя аўтары Полаччыны ХХ–ХХІ стст.)


Выстава прысвечана творчасці маладых літаратараў Полаччыны ў шырокім часавым кантэксце. Паняцце «маладой літаратуры» разглядаецца ў некалькіх аспектах: як літаратура новая, сучасная, як творчасць маладых аўтараў і як творы для юнацтва.

На выставе прадстаўлены кнігі беларускіх пісьменнікаў ХХ–ХХІ стст., перш за ўсё звязаных з Полаччынай. На мэце стваральнікаў часовай экспазіцыі – прадставіць літаратуру Полаччыны ў кантэксце беларускай літаратуры ад пачатку ХХ ст. да нашых дзён.

Матэрыялы выставы ўзгадваюць тых паэтаў, якія стаялі ля вытокаў маладой беларускай літаратуры і якія засталіся ў яе гісторыі, нягледзячы на малады ўзрост; знаёмяць з лёсам пісьменнікаў 1920–1930-х гг., з дзейнасцю літаратурных арганізацый «Маладняк», «Узвышша», БелАПП; расказваюць пра пачатак літаратурнай дзейнасці пісьменнікаў, якія прыйшлі ў літаратуру ў пасляваенны перыяд; паказваюць асноўныя літаратурныя беларускія часопісы для моладзі («Маладосць», «Першацвет») і серыі кніг для маладых аўтараў; прысвячаюцца літаратурнаму жыццю Полаччыны канца ХХ – пачатку ХХІ ст. і, канешне, кнігам для юнацтва і моладзі.

1821