У выставачнай зале Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка ў рамках юбілейных мерапрыемстваў працуе выстава "СУЗОР'Е ПРЫДЗВІНСКІХ МАСТАКОЎ".
Лепшыя мастацкія творы выдатных майстроў жывапісу Прыдзвіння прадстаўлены на агляд наведвальнікаў. Адзначым, што ўсе палотны ўзяты з фондаў музея.
Запрашаем навапалачан і гасцей горада наведаць унікальную ў сваім родзе выставу мастацкай творчасці!
Мы працуем ШТОДЗЁННА з 10.00 да 18.00.
Наш адрас: вул. Юбілейная д.1, тэл. 51-80-55.
Кошт уваходнага білета: 1 руб. - дарослы, 0.80 кап. - дзіцячы.