Гэй вясна, гэй красна!


Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я 30 сакавіка запрашае на Гуканне Вясны. Кошт уваходу: Br3500, дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Мерапрыемства пачнецца а 14.00-й гадзіне і будзе прысвечана народнаму святу "Саракі". Дзяцей і дарослых чакае незвычайная забава – майстар-клас па вырабу "веснавых птушак". І конкурс на лепшую птушку. Дзяцей і дарослых чакаюць гульні і карагоды.

112