Міракль аб Уршулі


Партатыўны лялечны тэатр – проста забаўка або цэлая культура?

Што такое партатыўныя лялечныя тэатры і хто іх вырабляе? Што агульнага яны маюць з народным тэатрам Батлейка і элітарнай магнацкай культурай? Хто такі батлеечнік і ў чым сакрэт яго шапкі?

Адкуль пайшла мода на хатнія тэатры і якую ролю ў гэтым адыгралі беларускія магнаты? Навошта Францішцы Уршулі Радзівіл патрэбен быў у Нясвіжы тэатр? Чым прывабіць мужа і раззлаваць свякроў? Што такое міракль і як яго ўбачыць?
Што за загадкавыя знакі дайшлі да нас з сівой даўніны на цаглінах Мірскага замку? Дзе знаходзіцца цэнтр Еўропы? Якія міражы існуюць у Міры і як у іх паверыць?

Адказы на ўсе гэтыя пытанні, а таксама на многія іншыя на выстаўцы твораў мірскага тэатры-студыі “Мірская батлейка” пад назвай “Міракль аб Уршулі” ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка распрацавана АДА “Басталія”.

101