Першы Палацавы баль у Нясвіжы


ТАА “Берын Арт Менеджмент” сумесна з ДУ “Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь арганізуе грандыёзны па маштабе і велічы “Першы дабрачынны Палацавы баль” у Нясвіжы.

Упершыню з часоў Радзівілаў Нясвіжскі палацавы ансамбль расчыніць свае дзверы для гасцей балю! Вокны старадаўніх залаў напоўняцца святлом, а выдатныя дамы і кавалеры будуць кружыцца ў танцы пад чароўныя гукі музыкі. Усяго на адну ноч вы зможаце акунуцца ў атмасферу старадаўніх традыцый і стаць ганаровым госцем бліскучага Палацавага балю.

“Першы дабрачынны Палацавы баль” пройдзе ў Нясвіжскім палацавым ансамблі 10 лістапада 2012 года. Тут злучацца гісторыя і сучаснасць, і вы, як у казцы, нібы здзяйсняючы падарожжа ў часе, адчуеце размах і раскоша старадаўняга шляхецкага балю. Толькі для вас - феерверк, фатаграфіі на памяць, а таксама аўкцыён, падчас якога будуць сабраныя сродкі на аднаўленне Наваградскага замка.

Больш падрабязна глязіце тут.
Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".

66