Канцэрт «Карнавал мелодый»


ДУ «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» запрашае наведаць канцэрт «Карнавал мелодый».

8 сакавіка а 15.00 у Тэатральнай зале Палацавага ансамбля пройдзе канцэрт вядучых салістаў Вялікага тэатра Беларусі пад назвай «Карнавал мелодый». У праграме канцэрта прагучаць папулярныя мелодыі з опер і аперэт. Кожны, хто набудзе квіток на канцэрт атрымае магчымасць наведаць асноўную экспазіцыю Палацавага ансамбля бясплатна! Квіткі можна набыць у Інфармацыйна-касавым цэнтры музея-запаведніка па адрасу: г. Нясвіж, вул. Гейсіка, 1А.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацынальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".

75