Што, страшна? Не пужайцеся гэтых словаў з купальскай песні! Падчас святкавання Купалля на Полаччыне абыйшлося без ахвяр! (Падрабязней чытайце тут.)
Магчыма хтосьці з Вас ужо пабываў на Купаллі з 21 на 22 чэрвеня, а хто яшчэ толькі рыхтуецца да гэтага абрадавага дзейства...
Запрашаем вас адзначыць Купалле разам, са спевамі, карагодамі і гульнямі! Нашымі гасцямі стануць удзельнікі гісторыка-культурнага клуба “Княжыч” (г. Наваполацк).
Падзяліцеся сваімі ўражаннямі, раскажыце як Вы святкуеце Купалле, як яго святкавалі вашыя бацькі. Прыходзьце ў народных строях, прыносьце фота, відэа.
Не забывайце запрашаць сваіх сяброў і сябровак!
Купальскае свята адбудзецца 28 чэрвеня а 15-й гадзіне.Чакаем!