Зімовыя забавы рэзідэнцыі Радзівілаў


У Навагоднія і Калядныя дні музей-запаведнік «Нясвіж» падрыхтаваў асаблівую экскурсійную праграму, у межах якой гасцей палаца чакае музычна-тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае адной з самых знакавых фігур гісторыі Нясвіжа - Мікалаю Хрыстафору Радзівілу «Сіротку» - заснавальніку Нясвіжскай ардынацыі, выдатнаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Вялікага княства Літоўскага. У Нясвіж пры Сіротку быў запрошаны італьянскі архітэктар Джавані Марыя Бернардоні, дзякуючы якому ў горадзе з'явіліся архітэктурныя збудаванні ў стылі барока: першы ва Усходняй Еўропе барочны касцёл, гарадская ратуша, манастыры і сам палац. Але пра ўсё вы даведаецеся на прадстаўленні!

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Больш падрабязна

90