Прэзентацыя фотаальбомаў і выстаўкі мастакоў - удзельнікаў пленэра


У Доме-музеі Адама Міцкевіча:

25 жніўня (субота) - творчая сустрэча з беларускім фотамастаком Валерыем Вядрэнка (г.Мінск), на якой аўтар прадставіць, у т.л. з мультымедыйным паказам, свае фотаальбомы. Пачатак у 15.00.

26 жніўня (нядзеля) - прэзентацыя выстаўкі беларускіх мастакоў, якія напярэдадні працавалі на пленэры на Навагрудчыне. Прадстаўлены як вынікі пленэра, так і работы мастакоў з уласнага архіва.

Выстаўка праходзіць у памяць ураджэнца Навагрудчыны мастака Віктара Сташчанюка (1933-2007 гг.).

Уваход - свабодны!

Выстаўка будзе працаваць на працягу верасня.

92