Загадчык Музея беларускага кнігадрукавання С.В. Гаўрылава наведала прэзентацыю факсімільнага ўзнаўлення выдання, якое паклала пачатак адліку гісторыі беларускага буквара. Першы беларускі буквар быў выдадзены ў 1618 г. у друкарні Віленскага праваслаўнага брацтва Святога Духа ў Еўі. Прэзентацыя адбылася 28 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. С.В. Гаўрылава ад імя як супрацоўнікаў музея, так і ўсіх супрацоўнікаў Полацкага музея-запаведніка павіншавала калег з гэтай падзеяй. У сваю чаргу супрацоўнікі бібліятэкі запэўнілі, што трохтомнае выданне (уласна факсіміле "Буквара", яго пераклад на сучасную беларускую мову і навуковыя даследаванні) у бліжэйшы час будзе перададзена ў фонды музея-запаведніка.