Лекцыя «Нашто пчале ласіныя рогі?»

27.10.2018 13:00

Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі
Кошт удзелу: 2 р. 00 к. — дарослыя, 1 р. 00 к. — студэнты

У межах выставы, прысвечанай бортніцтву (аб гісторыі і сучаснасці здабычы мёду дзікіх пчол) пройдзе чарговая лекцыя.

Лектар — дырэктар Веткаўскага музея Галіна Рыгораўна Нячаева.

Галіна Рыгораўна прыадкрые для вас сакральную гісторыю з'яўлення пчaлы ў жыцці чалавека, падзеліцца сакрэтамі міфалогіі беларусаў і іншых народнасцяў, звязанай з пчалой, а таксама шмат іншых цікавых рэчаў звязаных з гэтай святой істотай.

Салодкім дадаткам да лекцыі будзе магчымасць дэгустацыі розных гатункаў мёду.

Спасылкі:
RU: http://vetka-museum.ru/novosti/436-lektsiya-zachem-pchele-losinye.html
BY: http://vetka-museum.by/naviny/502-lektsyya-nashto-pchale-lasinyya.html


Лекцыя «Нашто пчале ласіныя рогі?»






® а также