Прэзентацыя калектыўнай манаграфіі «ЦЕНЬ СТРАЛЫ: КУЛЬТУРНЫЯ І ВЕРБАЛЬНЫЯ КОДЫ ТРАДЫЦЫІ»

31.10.2018 15:00

У першую калектыўную манаграфію серыі «Інтэгратыўная фалькларыстыка» па задумцы яе ўкладальнікаў Рымы Кавалёвай БДУ) і Вячаслава Калацэя (БДУКМ) увайшлі матэрыялы міжнародна вядомых, а таксама маладых даследчыкаў, прысвечаныяабраду ваджэння і пахавання «стралы», які штогод ладзіцца на Ушэсце ў шэрагу сумежных гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі, Расіі і Украіны, ў Рэспубліцы Беларусь – афіцыйна ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны.

Серыя «Інтэгратыўная фалькларыстыка», заснаваная 2018 годзе неўзабаве мусіць сістэмна абагульніць амаль 30-гадовы досвед плённай працы вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ па фіксацыі і аналізе фальклору) і 15-гадовы досвед кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ па ахове і перыядычнай рэвіталізацыі шэрагу найбольш знакавых элементаў мастацтва вуснай традыцыі беларусаў) з актуальнымі сёння трэндамі народазнаўства.

Наведвальнікі прэзентацыі першага выдання серыі атрымаюць эксклюзіўную магчымасць азнаёміцца, а таксама, пры жаданні, набыць манаграфію «Цень Стралы: культурныя і вербальныя коды традыцыі» (2018). Эфект паглыблення ў этнамастацтва будзе ўзмоцнены спеўным музычным суправаджэннем аўтэнтычнага фальклорнага гурта «Стаўбунскія вячоркі» Святланы Парашчанкі (вёска Стаўбун), а таксама постфальклорнага гурта «Страла» Эвеліны Шчадрыной (кафедра этналогіі і фальклору БДУКМ, Мінск) і дэманстрацыяй прысвечанай ваджэнню і пахаванню «стралы» дакументальнай кінастужкі ў жанры аўдыявізуальнай антрапалогіі.

Абрад «Страла» звязаны з землямі Падняпроўя, іх урадлівасцю і дабрабытам мясцовых жыхароў. Ён мае глыбокія архаічныя карані, жыхары падняпроўскіх вёсак сёння часам самі і не ўзгадаюць, з чаго ўсё пачалося. Але мадэль свята стагоддзямі застаецца нязменнай: на апошняе навалунне вясны мясцовыя жанчыны прыбіраюцца ў святочныя ільняныя строі, збіраюцца разам i ідуць шэрагавай працэсіяй праз вёску, спяваючы «стрэльныя» песні (песні, якія, дарэчы, паўплывалі як на музыку Пятра Чайкоўскага, так і на творчасць шэрагу рок-гуртоў ХХІ стагоддзя). Карагодніцы рухаюцца да жыта, дзе закопваюць у зямлі «стралу», тым самым хаваючы цёмную сілу разбурэння Сусвету, пераўтвараючы яе ў дабро, плоднасць, багацце і поспех.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г. Мінск, Карла Маркса 12,
Штодня з 11.00 да 19.00
тэл. (+375 17) 327 36 65
www.histmuseum.by
#histmuseumby





® а также