Запрашаем на сустрэчу з СЯРГЕЕМ ПЛЫТКЕВІЧАМ


7 снежня, у пятніцу, а 16-й гадзіне ў канферэнц-зале музея-запаведніка адбудзецца творчая сустрэча з Сяргеем Плыткевічам - вядомым фатографам, журналістам, выдаўцом, дырэктарам Фонду дзікай прыроды «Чырвоны Бор».

Вас чакае дзівоснае падарожжа ў свет дзікай прыроды Беларусі, нязвыклы ракурс, адшуканы прафесійным фатографам, знаёмых, здавалася б, помнікаў архітэктуры з розных куткоў нашай краіны, а таксама конкурсы з прыемнымі прызамі! Усё, што будзе паказана падчас сустрэчы, прадстаўляецца публіцы ўпершыню! Вы атрымаеце цудоўную магчымасць набыць лепшыя выданні з рэдкімі выявамі прыроднага багацця рэспублікі і аўтограф С. Плыткевіча.





® а также