выстаўка жывапісу "Фарбы душы"


9 лютага 2019 г. у ДУ ”Івянецкі музей традыцыйнай культуры” пачала працаваць выстаўка пейзажнага жывапісу “Фарбы душы”. На ёй прадстаўлены 16 карцін мастака з Мінска Вячаслава Аўгусціновіча і 4 работы Андрэя Ждановіча.
Вячаслаў Аўгусціновіч нарадзіўся ў 1959 г. на Смаргоншчыне, закончыў Тэатральна – мастацкі інстытут (сёння Акадэмія мастацтваў). Андрэй Ждановіч – сябра і вучань Вячаслава Станіслававіча.
Жывапіс Аўгусціновіча яркі і насычаны колерамі і настроем. Прадстаўлены ўсе поры года – снежная зіма, квяцістая вясна, навальнічнае лета і залатая восень. Хочацца доўга ўглядацца ў кожную карціну, каб зразумець, як мастаку ўдаецца так дакладна адлюстроўваць родныя беларускія краявіды.
Выстаўка будзе працаваць да 15 сакавіка.

117