Музычныя інструменты Браслаўшчыны адправіліся на выстаўку ў Полацк

Нядаўна ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва ў Полацку адбылося адкрыццё выстаўкі «Музычныя інструменты Браслаўшчыны». У яе ўключылі найбольш цікавыя экспанаты XIX і XX стагоддзяў. Усяго прадстаўлена больш за 40 музычных інструментаў: струнныя, духавыя, ударныя, а таксама самагучальныя. Сярод экспанатаў — паляўнічая труба «берасцянка», мандаліна, калатушка, клякотка, пісколка, шумёлы і інш.

На адкрыцці выстаўкі ў Полацку прысутнічалі супрацоўнікі Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў Элеанора і Валерый Зінкевічы. Яны правялі экскурсію па экспазіцыі і майстар-клас ігры на гуслях і дудачцы.

757