Маёвая песня. Канцэрт Міхала Бараноўскага


І ліецца хваляй песня, -
Ціхі, ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае,
Навявае яго мне?

(М.Багдановіч)

Напярэдадні 1 мая Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае разам сустрэць сапраўдную вясну і самы доўгачаканы яе месяц канцэртам загадчыка філіяла Міхала Бараноўскага.

Маёвая песня гэтым разам складзецца з твораў Максіма Багдановіча, Уладзіміра  Караткевіча, Алеся Наўроцкага і самога Міхала Бараноўскага. У праграме: спевы, паэзія, а таксама размовы пра любімых аўтараў і іх кнігі.

Запрашаем 30 красавіка ў 18.00!

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Тэлефон: +375 17 355 22 95

Уваходны квіток: 5 руб.

198