Восеньскія мары


11 верасня, у Дзень горада Мінска - 2021, а 16-й гадзіне ў музеі «Лошыцкая сядзіба» адбудзецца мерапрыемства з музычнай праграмай «Восеньскія мары», арганізаванае сумесна з «Музычнай гасцёўняй» Белдзяржфілармоніі. Ммастацкі кіраўнік – Таццяна Старчанка.

У вялікай гасцёўні сядзібнага дома ў выкананні Таццяны Старчанка (фартэпіяна) і Станіслава Петчанка (віяланчэль) прагучаць творы знакамітых беларускіх, рускіх і еўрапейскіх кампазітараў Напалеона Орды і Міхаіла Ельскага, Пятра Чайкоўскага і Леаніда Дзясятнікава, Жуля Маснэ і Энрыке Гранадаса.

Квіток дае магчымасць наведаць экспазіцыі музея.
Магчыма бронь квіткоў па тэлефоне (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@gmail.com, а таксама сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook и Instagram (/loshytsamuseum).

«Музычная гасцёўня» - гэта ўнікальныя аўтарскія праграмы, у якіх прадстаўлена насычаная палітра музычных жанраў: сольныя інструментальныя канцэрты, камерна-інструментальная, камерна-вакальная і сімфанічная музыка.

Станіслаў Петчанка – артыст аркестра, выканавец, педагог. У 1985-2012 гг. працаваў у Дзяржаўным камерным аркестры Рэспублікі Беларусь канцэртмайстрам групы віяланчэлей, з 2012 г. выкладчык віяланчэлі, камернага ансамбля і струннага квартэта ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
(017) 396 18 86
minskmuseum.by

11 верасня (нядзеля)
16.00

Уваходны квіток:
10 руб. - дарослыя
8 руб. - студэнты
5 руб. - навучэнцы

147