Музыка шляхецкіх сядзібаў ХІХ стагоддзя


5 сакавіка а 15-й гадзіне музей «Лошыцкая сядзіба», філіял ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» запрашае пазнаёміцца з музычнай культурай беларускіх сядзібаў на мерапрыемстве «Музыка шляхецкіх сядзібаў ХІХ стагоддзя. Вечар вакальнай і інструментальнай музыкі».

У пачатку ХІХ стагоддзя сядзібы сталі асноўнымі цэнтрамі музычнай творчасці. Тут выступаюць прафесійныя музыканты і велікасвецкія аматары, у выкананні якіх гучаць творы замежных і мясцовых кампазітараў. Менавіта з такіх, своеасаблівых «шляхецкіх гнёздаў», дзе трывала захоўваліся традыцыі, вядуць свой музычны радавод кампазітары і выканаўцы тагачаснай Беларусі.
У выкананні салістаў Беларускай дзяржаўнай філармоніі і салістаў ансамбля «Класік-Авангард» прагучаць музычныя творы Станіслава Манюшка, Міхаіла Ельскага, Фларыяна Міладоўскага, Вольфганга Моцарта, Георга Гендэля, Фрыдэрыка Шапэна і іншых еўрапейскіх кампазітараў XVIII-XIX стагоддзяў.

Білеты на мерапрыемства даюць магчымасць наведаць экспазіцыю музея.
Браніраванне білетаў на музычныя мерапрыемствы і запіс на экскурсіі магчыма па тэлефоне: (017) 396 18 86, праз электронную пошту loshytsa@gmail.com, альбо сацыяльныя сеткі музея ВКонтакте, Facebook і Instagram (/loshytsamuseum).

Філармонія для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі аб’ядноўвае высокапрафесійных спевакоў, інструменталістаў і музыказнаўцаў. Многія прадстаўнікі творчага складу – лаўрэаты і дыпламанты прэстыжных міжнародных і нацыянальных конкурсаў. У рэпертуары Філармоніі – разнастайныя музычна-пазнавальныя праграмы і музычныя спектаклі для дзяцей.

Ансамбль салістаў «Класік-Авангард» быў заснаваны ў 1991 годзе. У калектыве працуюць прафесійныя музыканты, большая частка якіх з’яўляецца лаўрэатамі і дыпламантамі міжнародных конкурсаў. Праграмы ансамбля «Класік-Авангард» незвычайна разнастайныя: ад старажытнай музыкі 15–16 стагоддзяў да твораў сучасных кампазітараў.

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
(017) 396 18 86
minskmuseum.by

5 сакавіка 2022
15.00

Уваходны квіток:
10.00 – для дарослых
8.00 – для студэнтаў
5.00 – для навучэнцаў

137