Майстар-клас па валенні брошы «Птушкі-невялічкі — ваўняныя сінічкі»


Хочаце зрабіць сваімі рукамі незвычайны падарунак блізкаму чалавеку? А можа шукаеце мілыя штучкі, якія нададуць вашаму вобразу веснавы настрой?

Іх можна зрабіць сваімі рукамі! На майстар-класе па валенні з воўны вы навучыцеся ператворваць воўну ў аксэсуар!

Валенне — гэта тэхніка стварэння дэкаратыўных прадметаў з воўны, напрыклад, цацак, адзення, аксэсуараў. Упэўнены, што вас уразіць і сам працэс, бо воўна — надзвычай мяккі, цёплы, утульны матэрыял, сам па сабе напоўнены пазітывам, праца з якім спадабаецца не толькі дарослым, але і дзецям.

121