Майстар-класс «Велікодныя прысмакі»


9˗10 красавіка (субота, нядзеля) у 12.00 і 13.30 Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае вас на «Велікодныя прысмакі»!

Дарагія сябры, запрашаем дзяцей і дарослых прыняць удзел у мерапрыемстве! Акунуцца ў атмасферу свята дапаможа знаёмства з велікоднымі  традыцыямі. А яшчэ ўсіх чакае смачны майстар-клас! Пернікі — салодкія, смачныя — да чаю духмянага з'яўляюцца добрым пачастункам. Некалі рэцэпты пернікаў сталі сямейнымі сакрэтамі і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Роспіс пернікаў з’яўляецца найлепшым варыянтам для сумеснага адпачынку ўсёй сям’ёй. Гэта будзе цікава ўсім — і дарослым, і дзецям!

Квіток: 15 руб.

Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне 46-30-41.

167