Імпрэза «Мой любы, любы Мінск»


Прэс-рэліз

пазнавальна-забаўляльнай праграмы

“Мой любы, любы Мінск”

3 ліпеня 2022 года, а 11-й гадзіне

А вы ведалі, што Максім Багдановіч – мінчанін, самы што ні на ёсць сапраўдны мінчанін?! Што нарадзіўся ён у сэрцы горада , Траецкім прадмесці, у доме па вуліцы Аляксандраўскай?!

Праўда, гэтымі днямі, роўна 130 гадоў таму, ён разам з бацькамі і брацікам Вадзімам ужо збіраўся да пераезду ў Гродна.

Прапануем узгадаць першыя шчаслівыя мінскія дзянёчкі Максіма і прыняць удзел у інтэрактыўнай імпрэзе “Мой любы, любы Мінск”.

У праграме:

- два Мінска Максіма Багдановіча – экспрэс-экскурсія;
- міні-выстава “Самыя незвычайныя паштоўкі з фондаў”;
- віктарына-падарожжа па Мінску к. ХІХ- пач. ХХ стст.;
- анімацыйная праграма;
- майстар-клас па вырабе паштоўкі “Прывітанне з Мінска”.

Ведаем, што 3 ліпеня плануецца шмат імпрэз, але запрашаем правесці раніцу з намі.

І тады, магчыма, на Мінск вы будзеце глядзець па-іншаму.

“Ах, колькі ёсць красы чароўнай поруч з намі,
Калі глядзець вакол дзіцячымі вачамі!”

Максім Багдановіч

Уваход вольны

Літаратурны музей Максіма Багдановіча

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а, тэл.: (017) 355 22 95 maksimbagdanovich@gmail.com

154