Майстар-клас «Арнаменты Паазер'я»: вышываем па…дрэве


Жнівень нагадвае нам пра тое, што лета заканчваецца. Акрамя цёплых успамінаў і фатаграфій з адпачынку абавязкова хочацца прывезці дадому сувенір, напрыклад, традыцыйны магніт, які зойме сваё ганаровае месца на халадзільніку, а ў зімовыя вечары будзе саграваць успамінамі пра падарожжы.

Выпраўляецеся да знаёмых ці чакаеце гасцей? Здзівіце сваіх сяброў эксклюзіўным магнітам, вырабленым уласнымі рукамі і ўпрыгожаным вышыўкай, якая паўтарае матывы традыцыйнага арнаменту вопраткі і ручнікоў Паазер'я.

Усе матэрыялы прадастаўляюцца.
Колькасць месцаў абмежаваная, абавязковы папярэдні запіс па тэл. 46-30-41.

117