Майстар-клас «Пляценне паясоў на дошчачках»


Запрашаем усіх жадаючых на майстар-клас «Пляценне паясоў на дошчачках», які пройдзе ў рамках акцыі «Ноч музеяў» 20 мая ў 18.30 у Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я. Тэхніка пляцення на дошчачках вельмі разнастайная. Пры гэтым для працы патрэбныя зусім няхітрыя прылады: ніткі, дошчачкі і чаўнок. У вас у руках апынецца клубок, пацягнуўшы за нітачку якога, як у казцы, апынецеся ў святліцы сваёй пра-прабабулі.

188